Транспартна-лагістычная група кампаній “ФАБЕАС” стварае “Беларускую прастору” Сёння мы праводзім “незвычайную” размову з заснавальнікам і кіраўніком Транспартна-лагістычнай кампаніі “Фабеас” (www.fabeas.com) Паддубскім Андрэем Уладзіміравічам. “Незвычайнай” мы гэту размову назвалі па некалькіх прычынах. Па-першае, гэта амаль што першы артыкул у нашай газеце па-беларуску. Па-другое, ён не будзе цалкам прысвечаны нейкім актуальным пытанням бізнеса, лагістыкі і г.д. Гаворка пойдзе пра беларускую культуру, беларускую гісторыю і новы сацыяльны праект “Фабеас”, які мае назву “Беларуская прастора”. - Андрэй Уладзіміравіч, распавядзіце, чаму Вы сення абралі для размовы такую незвычайную для бізнэсоўца тэму як беларуская культура? - Традыцыйна, нават на ўзроўне падсвядомасці у большасці грамадзян нашай краіны, культура і бізнес існуюць асобна, самі па сабе – як быццам паралельна. Так дакладна і было раней, калі ў першыя лзесяцігоддзі рынкавых адносін бізнэс толькі нараджаўся і асноўнай мэтай было “як знайсці сабе месца і выжыць”. І іншыя пытанні бізнэсоўцаў амаль не турбавалі. Аднак для сучаснага беларускага грамадства ўжо не рэдкасцю з’яўляюцца людзі, для якіх гэтыя паняцці цесна ўзаемазвязаныя. І не таму, што аб'екты культуры набываюць эканамічную значнасць, становяцца прадметамі бізнесу. Проста ёсць людзі, для якіх падтрымка культуры сталася адною з мэтаў жыцця. Вось напэўна так і для мяне, прыйшло паразуменне, што мой бізнэс “Фабеас” – гэта справа, якая забяспечвае дабрабыт мне, маёй сям’і,супрацоўнікам «Фабеас”, з’яўляецца карыстнай для партнераў толькі “тут і цяпер” . Гэта, як кажуць “праца на патрэбу сёняшняга дня”. І як гэта не крыйдна, малаверагодна, што, напрыкдад, праз такі малы па гістарычных памерах тэрмін як 50 год, нехта акрамя нас саміх ўзгадае праз нашы сеняшнія намаганні, паразы і перамогі. А каб узгадалі, трэба стварыць тое, чым здолеюць карыстацца шмат людзей і сення, і заўтра, і паслязаўтра. А патрэба, каб узгадалі усё ж ёсць. І ў меня з маім добрым сябрам Квіткевічам Алесем (заснавальнікам і кіраўніком інтернэт-крамы Prastora.by) нарадзилася ідэя – стварыць культурніцкую пляцоўку “Беларуская Прастора” - А ў чым асноўны сэнс дзейнасці культурніцкай пляцоўкі “Беларускай прастора”? - Ідэя гэтага праекта ў тым, каб стварыць месца, дзе б здолелі аб’яднацца, сустракацца, абменьвацца новымі ідэямі разнастайныя праекты, накіраваныя на папулярызацыю, распаўсюджванне беларускай мовы, беларускай культуры, беларускай гісторыі і г.д. і дзе б яны здолелі атрымаць неабходную падтрымку. Як я адсочваю сітуацыю, сення шмат такіх праектаў працуюць па асобку. Кожны з іх па асобку спрабе вырашае нейкія свае шматлікія пытанні існавання, выдаткоўвае на гэта шмат і не вельмі эфектыўна свайго часу. А гэты час ён бы мог накіраваць на справу, якую здолее рабіць “лепей з іншых” і ў якую укладаецца душа. І вынік гэтай справы ўзбагаціў бы нашу культуру і грамадства значна больш, чым вырашэнне нейкіх побытовых асабістых пытанняў існавання. А штат з гэтых пытанняў можна вырашыць хутка і эффектыўна ,калі адбудзецца “сінэргія” – тады 2+2 адтрымліваецца болей за 4. Як кажуць “цэлае – гэта нешта большае, чым сума яго састаўных частак”. - А аб якой падтрымцы можа ісці гаворка на “Беларускай прасторы”? - Па-першае, “Фабеас” для гэтых справаў выдаткоўвае новы уласныя памяшканні, спецыяльна пабудаваныя для гэтых мэтай. Знаходзяцца яны ў новым бізнэс-цэнтры “Валео”, што знаходзіцца па вул. Скарыны, 12, недалёка ад станцыі метро “Усход”. Некаторые праекту атрымаюць там магчымасць “прыдбаць свой кут” на вельмі ільготных умовах. Астатнія – заўсёды будуць пажаданымі гасцямі. Для ўсіх праектаў будзе дадзена магчымасць бясплатна выкарастоўваць канферэнц-залу 110 м2 для арганізацыі імпрэз, выступаў, сустрэч з цікавымі людзьмі і г.д. - Па-другое, я планую стварыць “абслугойваючую групу”, ў якую ўвойдуць бухгалтар, эканаміст, фінансіст, IT-cпецыяліст, маркетолаг, офіс-менэджер, кур’ер, кіроўца і г.д, якія будуць прафесіўна, хутка, эфектыўна, вырашаць за “творчых асоб” амаль што ўсё пытанні, вызваляя ім час і розум для творчасці і “палёту думкі”. Упэўнены, што такая форма арганізацыі здолее скараціць сумарныя выдаткі аб’яднаных праектаў у шмат разоў. - Па-трэцяе, я разлічваю і упэўнены, што мы здолеем зацікавіць і далучыць да “Беларускай прасторы” шмат “неабыякавых” беларусаў-бізнэсоўцаў, якія будуць згодны і здольны дапамагаць фінансава тым праектам, якія ях найбольш уразілі. - Вы лічыце, што знойдзецца шмат такіх мецэнатаў? - Я згодны, што сення не шмат Кампаній, якія здолеюць выдаткоўваць на мецэнацтва штомесяц дзесяткі тысяч даляраў. Да і гэта непатрэбна. Мецэнанам здолее стаць любы, хто пажадае. Галоўнае – жаданее і шчырасць, а не сумма пералічэння. Напрыклад, кампанія “Фабеас”, у якой сення працуюць каля 50 супрацоўнікаў, выдатковае штомесяц на дабрачыннась 6 мільёнаў рублёў і я бачу, як гэта не істотна ўплывае на вынік дзейнасці кампаніі. Бо гэтыя лічбы, яны суудносяцца па памеры да курсавых розніц, якія Вы не здолееце прагназаваць, ці на адсотках з дэпазітаў на рэшткі грошаў на разліковых рахунках на выходныя дні і г.д. А для тых, хто атрымлівае падтрымку, кожны дадатковы рубель мае сэнс. Паспавяду з уласнага досьведу, што калі я веду перамовы па знішках (напрыклад, з банкам па камісіях), я адразу кажу, што гэтыя знішкі ці дадатковыя грашовыя перавагі будуць накіраваны на павялічэнне нашых ахвяраванняў на дабрачыннасць, а дапамагаем мы дзеткам – Фонд “Шанс”, SOS-Дзіцячая вёска, Дзіцячая футбольная школа ў Ашмянах і г.д. І амаль заўсёды паспяхова дамаўляемся… Я упэўнены, што калі шчыра жадаць, то заўсёды кожны кемлівы кіраўнік кампаніі зноўдзе, дзе адшукаць 1 мільён рублёў ў месяц на “добрыя справы”. А калі такіх кампаній будзе напрыклад 100 – гэта ўжо 100 мільёнаў, а калі 1000 – гэта ўжо цэлы 1 мільярд рублёў штомесяц. Вось так непрыкметна, бізнэсоўцы здолеюць ператварыць нашу родную Беларусь у “цудойны край”. - А есць ці такія праклады ў сусветнай гісторыі, калі бізнесоўцы “ператварылі краіну”? - Натуральна. Яскравым прыкладам гэтага можа служыць, напрыклад, Японія ад другой паловы 60-х гадоў, калі прадпрымальнікі зрабілі стаўку на культуру як сродак выхаду з сацыяльна-эканамічнага і духоўнага крызісу. - А якія праекты кааперацыі бізнеса і культуры, якія ужо аб’ядналісь у “Беларускую прастору”? - Так. Гэта і сумеснае выданне “Фабеас” і “Prastora.by” беларускамоўных аудыё-кніг, адмысловага падручніка па беларускай мове “Дзіцячая заМова”, супольнае выданне "Ваярскі каляндара", шматлікія адукацыйныя імпрэзы і сустрэчы для дзетак і дарослых.Урэшце мы натуральным чынам праз сумесную працу прыйшлі да таго, што ў нас з Квіткевічам Алесем узнікла ідэя аб'яднаць намаганні і стварыць такую пляцоўку, дзе змогуць удала спалучацца культурніцкія ініцыятывы і бізнес, які гатовы гэтыя ініцыятывы падтрымліваць. - А як далучыцца да “Беларускай прасторы”? "Беларуская Прастора" – супольнасць неабыякавых беларусаў, тых, хто можа і хоча зрабіць штосьці на карысць беларускай культуры. "Беларуская Прастора" ад самага пачатку задумвалася як пляцоўка, вакол якой могуць і павінны аб'ядноўвацца любыя крэатыўныя беларускія ідэі, акрамя палітычных. "Беларускую Прастора" – гэта месца (ці ў офісе, ці у сеціве), дзе будуць сустракацца з аднаго боку тыя, хто сваімі творчымі сіламі і арганізатарскімі здольнасцямі гатовыя зрабіць той або іншы культурніцкі праект, а з другога боку – тыя, хто гатовы падтрымаць гэтыя культурніцкія ініцыятывы фінансава або іншымі рэсурсамі Таму усім, каму да спадобы наша справа, калі ласка, тэлефануйце, лістуйце мне: Паддубскі Андрэй – маб. (029) 623-12-75, anpod@fabeas.com, ці Квіткевічу Алесю – усе яго кантакты можна знайсці на сайце www.prastora.by. Будзем шчыра рады новым знаёмствам і сустрэчам. - Бізнесоўцы – вельмі занятыя людзі, для якіх “час = грошы”? Адкуль у Вас час на справу “Беларуская прастора”? - Адкажу так, як некалі казаў Васіль Быкаў: "Гэта сталася звычкаю і патрэбаю душы". Мы ж не лічым дзіўным, калі, напрыклад, чалавек займаецца спортам, або захапляецца мастацкімі фільмамі. Я ж захапляюся ўсім беларускім: мовай, гісторыяй, літаратурай, іншымі відамі мастацтва. І лічу неабходным папулярызаваць і наколькі магчыма спрыяць развіццю таго, што для мяне асабіста з'яўляецца важным і цікавым. Галоўнае – шчырае жаданне – час знойдзецца. - Андрэй, вось Вы добра размаўляеце па-беларуску. Ці абавязкова лі размаўляць па-беларуску каб трапіць у “Беларускую прастору”? - Ніякіх моўных, нацыянальных, рэлігійных і іншых абмежаванняў у нас няма і не можа быць. Адзінае “табу” – гэта толькт палітыка. Таму з вядікім жаданнем запрашаем усіх – і рускамоўных, і польскамоўных, і ангельскамоўных… А там ужо знойдзем, як прывабіць чалавека беларускай мовай. Дарэчы, я таксама скончыў школу і інстытут на рускай мове, у сям'і размаўляюць па-руску, і толькі недзе 2 гады таму для мяне не стала ніякай розніцы, на якой мове размаўляць – рускай ці беларускай. Але адчуваю, што калі размаўляю па-беларуску, пачынаю болей сябе паважаць, душа адпачывае і падсвядома адчуваю сувязь з продкамі і гісторыяй. - Калі адбудзецца афіцыйнае адкрыцце “Беларускай прасторы”? - Са дня на дзень, мы чакаем, што атрымаем ад кампаніі-будаўніка дакументы на памяшканні і хутка будзем рыхтаваць прэзентацыйную імпрэзу “Беларускай прасторы” недзе у сярэдзіне лютага.